Sunday 7 July 2013

Гэта яшчэ не канец

Адзінаццаць дзён, трыццаць выдатных людзей, шмат гадзін сумеснага навучання, практыкаванні і рэпетыцый. Праца, стомленасць, але і велікiя эмоцы і слёзы, калі прыйшоў час развітвацца. Гэта толькі малая частка таго, што адбылося падчас нашага абмену. Давайце высветлім, чым для вас стаў удзел у One Voice.
Kasia Anuszewska

"У першы раз я прыняла ўдзел у такім праекце. Было абсалютна фантастычна! Я хацела бы, каб  One Voice меў свой працяг і каб я магла прыняць у ім удзел! Цалкам спадабалася усё, што ад заняткаў, так i да персаналу у інтэрнаце. Можа быць, гэта гучыць крыху неверагодна, але гэта праўда. Было цудоўна. Мы павінны зрабіць гэта зноў".

"Гэта быў дзіўны вопыт для мяне - магчымасць пазнаёміцца ​​з цікавымі, творчымі людзьмі і іншымi культурамi. Тым больш, што ў мяне раней не было магчымасці даведаць Варшаву. Мне вельмі спадабаўся горад, атмасфера і колеры "
"Мажлiвасць сустрэць людзей з Беларусі і Украіны, што займаюцца адной справай паказала, колькi нас звязвае i як нямнога нас дзелiць. Нiколi не думала дрэнна аб iншых культурах. Тым не менш, несумненна, праект One Voice зрабіў шмат добрага для майго ўспрымання Украіны і Беларусі"

"Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у гэтым праекце, таму што мы атрымалі бясцэнны вопыт і самыя пазытыўныя ўражанні!

"У праекце мы былі  як адзiн хор, як добрыя знаемыя, сябры, і ўвесь час мы былі як адна вялікая, шчаслівая сям'я"

"Удзельнікі таксама адрозніваліся па рэлігійнаму вераванню (у нядзелю ва ўсіх быў час, каб практыкаваць рэлігію паводле іх вераванняў). Інтэграцыйныя гульні, вечары, праведзеныя разам і працяглыя размовы адзначылi тое, што ніхто не хацеў расставацца са здабытымі сябрамі '

"Вялікi дзякуй усім стваральнікам гэтага праекта. Дзякуй за эмоцыі, якія з'явіліся ў гэтым праекце. Праз 10 дзён у Варшаве я шмат чаму навучылася. І нягледзячы на ​​тое, што мы прадстаўляем тры краіны, тры рэлігіі, гэтыя адрозненні не былі важныя, мы сталі адным хорам, у нас быу вельмі добры і цікавы праведзены час разам. Сардэчна дзякуем усім, хто дапамог рэалізаваць гэты праект і запрасіў нас да Польшчы. Хацелася б працягваць і развіваць гэты праект! "

One Voice
 Werwyczka
 Sienna Gospel Choir
                                                                      Concordia Chor                                                                      fot. Michał Wąsiewicz

Friday 5 July 2013

Пятніца - гэта быў асаблівы дзень, бо ўвечары нам трэба было даць канцэрт, да якога былі накіраваны ўсе нашы намаганні падчас праекта. Трошкі было цяжка, так як з самай раніцы мы сышлі з гатэля, каб рэпетаваць наш выступ.  На рэпетыцыі дырыжоры давалі апошнія парады і напамінкi. Пасля абеду была невялікая рэпетыцыя з інструментальнай групай і вось .... Гадзіннік прабіў роўна васемнаццаць . Прагучалі апладысменты і вядучая аб'явіла канцэрт адкрытым. Стала крыху хвалююча. Першы калектыў пайшоў на сцэну. Наш выступ адкрываў ўкраінскі хор «Вервичка». Затым выступалі Concordia chór і Sienna Gospel Choir. Падчас канцэрта гучалі творы духоўнай музыкі Украіны, Беларусі і Польшчы. У фінале канцэрту тры хору з'ядналіся ў адзін і на сцэне з'явіўся One Voice. 


One Voice - Hvalite Gospoda z Nebes

One Voice - Ach Moj Jezu

One Voice - O cudny dzień

One Voice - My desire

Было вельмі лёгка спяваць, хацелася перадаць гледачам усю тую радасць, якую мы атрымалі пад час гэтага праекта.
У заключэнні хацелася б сказаць вялікі дзякуй усім, дзякуючы каму змог адбыцца гэты праект. У нашых сэрцах ён пакінуў самыя лепшыя пачуцці і эмоцыі. Вялiкi дзякуй!!!!!!!!!
Sviatlana Zadreiko






fot. Karina Krystosiak

Thursday 4 July 2013

Заняткі з Андрэем Главацкiм пакінулі самае яркае ўражанне. Чатыры гадзіны – гэта той час, які ўключаў майстар-клас, прабег настолькі хутка, што ўсё не паспелі і азірнуцца! Немагчыма расказаць, як менавіта праходзілі заняткі, проста таму, што пан Андрэй размаўляў з намі не на сухой газетнай мове, а на мове роднай, поўнай цікавых выразаў і гучанняў.
Мне спадабалася тое, што пан Андрэй не пачаў заняткі з сухогого тэарэтычнага вызначэння: інтэрпрэтацыя-гэта ..... Ён раздаў урывак верша кожнай групе на яго  роднай мове, заданне было проста выразна прачытаць. Затым распавёў, што гэта было, і наступным этапам было тое, каб прачытаць урывак ад аблічча гераіні, якая хацела падмануць бацьку. Такім чынам праз практыку ён падвёў нас да паняцця інтэрпрэтацыя. А дакладней да чатырох пытанняў, якія неабходна задаваць, калі ты ўжо ўзяўся выконваць якi-небудзь твор, не важна няхай гэта будзе твор літаратуры або музычны.
Вядома самым цікавым была робата над непасрэднай трактоўкай песні «Cziom Ty nie prijszoł». Пан Андрэй на прыкладзе гэтай песні паказаў, як можна знайсці некалькі варыянтаў трактоўкі аднаго і таго  ж тэксту. У выніку атрымаласявось такая гісторыя ....



Хачу згадаць яшчэ адзін момант. Распавядаючы аб інтэрпрэтацыі, пан Андрэй даў нам паслухаць адну і тую ж кампазіцыю ў розным выкананні. Гэтая песня ў выкананні Катажыны Гронец не можа не крануць.
Sviatlana Zadreiko

Wednesday 3 July 2013

Пазаду ужо палова нашага знаходжання ў Варшаве. Кожны дзень у нас ёсць заняткi, якія прадастаўляюць нам новыя веды і станоўчы вопыт. З кожным днём сярод удзельнікаў One Voice сяброўства становiцца мацней. Кожны дзень мы праводзім час разам, мы глядзім адзін на аднаго, але заўсёды, калі мы разам, мы шчаслівыя і на твары кожнага чалавека ўсмешка. Мы дзелiмcя эмоцыямi, навыкамі, вопытам. Калi мы  разам, то  адчуваем, што мы стварылі сям'ю, дзе ёсць любоў да кожнага.
Гэтая раніца пачалася, як і папярэднія: сонныя, з прыплюшчанымі вачамi, мы рыхтавалi сняданак у сталовай, мы дзелілiся ўспамінамі пра вечарнiя прыгоды. У сталовай, кожны маў сваё месца: некаторыя ўзялі канапу, іншыя ветліва селі за стол. Нехта скардзіцца, што ён сонны, хтосьці гучна смяецца, а іншая проста назірае. Сённяшняя раніца не была унікальнай. Але, як аказалася, гэта быў пачатак чагосцi нечаканага. О, Божа! Я забылася! Сёння ў нас канцэрт на Сенннай з хорам з Фінляндыі. Навіна неўзабаве дасягнула ўсіх удзельнікаў сняданку, нават тых, хто яшчэ не пачаў есці. Мы сабраліся і паспяшылi на заняткi ў Старую Прахоўню. Усе ўжо ведалі шлях вельмі добра.
Да нашай групы прыходзіць новы чалавек - Марцін. Добразычлівы малады харэограф, які здаўся усiм вельмі добрым і сумленным. Тады мы пачалі займацца сцэнічным рухам. Марцін прапанаваў, каб мы навучыліся сістэмным рухам да адной з песень, якіх вучылі нас нашы польскія сябры. Гэта было весела! У пачатку мы не змаглі паўтарыць усяго, мы забываліся, мы памыляліся ... Mарцiн усё больш і больш прапанаваў новых ідэй, якія мы павінны былі хутка прымаць і ажыццяўляць. Мне здаецца, што было пацешна назіраць нашыя заняткi, таму што рухi былі асінхроннымі. А сення у нас выступленне  з нашым новым настаўнiкам танцаў.
Нашу дзейнасць сёння назіраў за іншы чалавек - пасол праграммы Моладзь у дзеянні, якая размаўляла з Кацярынай і лідэрамi трох хораў. Яна правяла больш часу з намі, чым планавала. Спадзяюся, ёй спадабалася ў нас. А мы ўсё яшчэ спявалі і танцавалі. Стомленыя, але шчаслівыя і задаволеныя мы пайшлi на вячэру. Гэтая частка праграмы заўжды з'яўляецца моцна чаканая ўсімі.
Marta Plishylo






fot. Kasia Anuszewska