Saturday, 29 June 2013

Мара Светы

Дзень заняткаў культурнай інтэграцыі ўжо ззаду. У суботу раніцай я прачнулася з цікаўнасцю, таму што сёння павінны былі пачацца заняткі музыкай. Я ішла праз сонечны Стары Горад  і думала, што гэта будзе за дзень.
Зала Scek была поўная люстэркаў. Мы селі ў круг, і незаўважная Панi Магда Стэпень на нашых вачах кожнае імгненне ператваралася у майстра рытму. Было шмат смеху, як і навукi: мы выбiвалi розныя рытмы, стваралi каноны, пераймалi жэсты, і нават танчылі кракавяк. Панi Магда ляцела сантыметр ад зямлi. Кружэнне паміж намі паступова выклікала ў нас пакорнасць, таму што даволі хутка мы выявілі, што рытм не такая простая і відавочная рэч, якая на першы погляд можа здавацца.
Пасля абеду мы пачалі першыя заняткi навучання беларускай песні. «Ах, мой Езус» усiм вельмі спадабалася. Было прыгожа і годна, і Света апынулася вельмі добрым дырыжорам. У канцы курса я ганарылася сабой, што я так хутка навучылася тэксту і нотам.
Вечарам быў запланаваны выхад на Pascal Schumacher Quartet канцэрт, які адбыўся ў Старым горадзе ў рамках XIX Міжнароднага джазавага фестывалю пад адкрытым небам. Музыка была прыгожа, а пад канец дня мы гулялi і елi італьянскае марозіва, таму што Света апошнiя два дня гаварыла толькі пра марозiва.
І гэта толькі пачатак цудоўнага часу, якi быў у рамках гэтага праекта. Я ведала, што будзе  выдатна, але я не ведала, што аж так. Змучаная сесіяй, я вырашала для сябе, цi хопiць у мяне моцы удзельнiчаць у праекце. Аказалася, што One Voice было менавіта тым, што я хацела ў дадзены момант.
Апошні вобраз, які я памятаю з суботы, 29 чэрвеня, радасныя вочы Светы,што гледзелi на мяне з-за вялікіх шарыкаў марожанага.
Maja Kurpiewska



fot. Karina Krystosiak