Tuesday, 2 July 2013

З раніцы нас чакалі заняткі па імправізацыі, якія праводзілі два выдатных чалавека: Наталля і Каспер. На мой погляд,  заняткі былi добра прадуманы. Пачалі мы з невялікай размінкі, каб падрыхтаваць свой галасавы апарат да спеваў. Выдатна было тое, што ў так званую размінку ўваходзілі вельмі цікавыя практыкаванні, якія дапамагалі не толькі падрыхтоўцы да заняткаў па імправізацыі, але і трохі узбадзёрыцца з раніцы. Асабліва ярка запомнілася адно практыкаванне. Неабходна было адлюстраваць чалавека з іншага хору, гэта было вельмі смешна і весела. Ты мог паглядзець на самога сябе вачыма іншых людзей.
Наступным этапам былі рытмічныя практыкаванні, якія праводзіў Каспер. Пачынаючы з простых рытмаў, мы асвоілі больш складаныя, затым нас падзяліў на 4 групы, якія выконвалі розныя рытмы адначасова, так з нас атрымаўся нядрэнны ўдарны ансамбль.
Наогул, як высветлілася, імправізацыя патрабуе дбайнай падрыхтоўкі, чым мы і займаліся. Так мы пазнаёміліся з двума відамі пентатоніка (мажорнай і мінорнай), якія ў далейшым дапамаглі нам імправізаваць.
Мы рабілі яшчэ шмат розных заданняў, аднак мне вельмі спадабалася практыкаванне, у якім трэба было абыграць якую-небудзь гісторыю. Такое заданне атрымалі Ігар і Мільтан, вось што з этго выйшла :)))

Усе нашы намаганні былі накіраваны на стварэнне ўласных невялікіх твораў, якія ў выніку загучалі ў фінале і завяршылі нашы заняткі. Трэба сказаць, што не гледзячы на працягласць майстар-класа, ён прайшоў вельмі хутка, было цікава зазірнуць у свет музыкі ў якасці яе творцы.
Крыху адпачнуўшы, пасля абеду мы зноў адправіліся ў тэатр старой проховни, там нас чакала Ганна Баяк. Трэба сказаць, што заняткі з Ганнай заўсёды надавалі сіл і энергіі, так як Ганна - гэта няпроста дырыжор, гэта чалавек з узрушаючай жыццёвай сілай і творчымі магчымасцямі. На рэпетыцыі мы хутка развучылі ўкраінскую песню "Cziom Ty nie prijszoł", а затым рэпетавалі песні да канцэрту. У перапынку паміж спевамі Ганна распавядала гісторыю спеваў госпел, гэта дапамагала нам зразумець як правільна испонять такую музыку.
Sviatlana Zadreiko


fot. Kasia Anuszewska