Пазаду ужо палова нашага знаходжання ў Варшаве.
Кожны дзень у нас ёсць заняткi, якія
прадастаўляюць нам новыя веды і станоўчы вопыт. З кожным днём сярод удзельнікаў
One Voice сяброўства становiцца мацней.
Кожны дзень мы праводзім час разам, мы глядзім адзін на аднаго, але заўсёды,
калі мы разам, мы шчаслівыя і на твары кожнага чалавека ўсмешка. Мы дзелiмcя эмоцыямi, навыкамі, вопытам. Калi мы разам, то адчуваем, што мы стварылі сям'ю, дзе ёсць
любоў да кожнага.
Гэтая раніца пачалася, як і папярэднія: сонныя, з
прыплюшчанымі вачамi, мы рыхтавалi сняданак у сталовай, мы дзелілiся ўспамінамі
пра вечарнiя прыгоды. У сталовай, кожны маў сваё месца: некаторыя ўзялі канапу, іншыя
ветліва селі за стол. Нехта скардзіцца, што ён сонны, хтосьці гучна смяецца, а
іншая проста назірае. Сённяшняя раніца не была унікальнай. Але, як аказалася,
гэта быў пачатак чагосцi нечаканага. О,
Божа! Я забылася! Сёння ў нас канцэрт на Сенннай з хорам з Фінляндыі. Навіна
неўзабаве дасягнула ўсіх удзельнікаў сняданку, нават тых, хто яшчэ не пачаў
есці. Мы сабраліся і паспяшылi на заняткi ў Старую Прахоўню. Усе ўжо ведалі шлях вельмі добра.
Да нашай групы прыходзіць новы чалавек - Марцін.
Добразычлівы малады харэограф, які здаўся усiм вельмі добрым і сумленным. Тады мы пачалі займацца сцэнічным рухам.
Марцін прапанаваў, каб мы навучыліся сістэмным рухам да адной з песень, якіх
вучылі нас нашы польскія сябры. Гэта было весела! У пачатку мы не змаглі
паўтарыць усяго, мы забываліся, мы памыляліся ... Mарцiн усё больш і больш прапанаваў новых ідэй, якія мы павінны былі хутка
прымаць і ажыццяўляць. Мне здаецца, што было пацешна назіраць нашыя заняткi, таму што рухi былі
асінхроннымі. А сення у нас выступленне з нашым новым настаўнiкам танцаў.
Нашу дзейнасць сёння назіраў за іншы чалавек - пасол
праграммы Моладзь у дзеянні, якая размаўляла з Кацярынай і лідэрамi трох хораў. Яна правяла больш часу з намі, чым планавала. Спадзяюся, ёй
спадабалася ў нас. А мы ўсё яшчэ спявалі і танцавалі. Стомленыя, але шчаслівыя
і задаволеныя мы пайшлi на вячэру. Гэтая частка праграмы заўжды з'яўляецца моцна чаканая ўсімі.
Marta Plishylo
fot. Kasia Anuszewska