One Voice.by

Saturday, 6 July 2013


fot. One Voice

Email ThisBlogThis!Share to XShare to FacebookShare to Pinterest
Newer Post Older Post Home

Мовы

  • ўкраінскі
  • польскі
  • англійская

фінансаванне

фінансаванне

галерэя

галерэя

кіно

кіно

One Voice

One Voice

„One Voice” – гэта міжнародны праект абмену млодзежы ў галіне культуры, галоўнай тэмай якога з'яўляецца дыялог паміж рэлігіямі. На працягу адзінаццаці дзён маладыя людзі, галоўнай зацікаўленасцю якіх з'яўляецца спеў і якія будуць прадстаўляюць розныя краіны, культуры і рэлігіі, возьмуць удзел у музычна-вакальных варштатах і падрыхтуюць экуменічны рэпертуар на фінальны канцэрт, які будзе вынікам тыдня сумеснай працы. Гэтае нештодзённае здарэнне адбудзецца 5 ліпеня 2013 г. а 18:00 у амфітэатры пры Старой Прахоўні Сонечнага Цэнтру Культурнай Адукацыі ў Варшаве (Stara Prochownia Słonecznego Centrum Edukacji Kulturalnej w Warszawie). У абмене возьмуць удзел 30 харыстаў з Мінску (Concordia Chor), Львову (Werwyczka) і Варшавы (Sienna Gospel Choir).

Sienna Gospel Choir

Sienna Gospel Choir

Sienna Gospel Choir – гэта стыхійны гурт, які прадстаўляе музыку госпел, што мае даносіць слухачам радасць і духоўнае заспакаенне. Ён паўстаў у 2002 г. на варшаўкім сходзе Зялёнасвятковага Касцёлу (Kościół Zielonoświątkowy). Сёння SGC налічвае каля 40 членаў, якіх яднае супольная любоў да госпел. Хор мае па-наддэнамінацыйны характар, ягонай місіяй з'яўляецца спеў па-над падзеламі. Гурт ладзіць канцэрты ў Польшчы і за мяжою, удзельнічае ў шматлікіх дабрачынных акцыях і грамадзянскіх кампаніях.

Дырыжорка: Анна Баяк

Concordia Chor

Concordia Chor

Concordia chór – гэта 30-асабовы хор, які паўстаў у 2007 годзе ў Мінску. Ствараюць яго асобы рознага ўзросту, якія спяваюць як прафесійна, так і па-аматорску. Хор між іншым выступіў на калядным фестывалі ў Варшаве (2011) і на беларускім фестывалі «Гукі вясны», таксама даваў канцэрты ў філармоніях і іншых канцэртных залях у Мінску. У 2011 годзе харысты удзельнічалі ў абмене са шведскім хорам St Johannes Choir. У рэпертуары Concordii знаходзяцца між іншым каталіцкія творы, руская сакральная музыка, беларускія народныя песні і джазавыя стандарты.

Дырыжорка: Галіна Казіміроўская

Werwyczka

Werwyczka

Хор «Вервичка» заснаваны ў 1992 годзе пры Царкве Сабору св. Маці Божай па ініцыятыве ксёндза Стэфана Здабыляка. У творчых дасягненнях хору знаходзіцца каля 150 твораў: святая літургія – (Архіерэйская, Івана Златавуста, Васіля Вялікага), Вялікодная Імша, акафісты, малебны, а таксама экуменічныя творы К. Стэцэнка, М. Вярбіцкага, О. Лоцці. Хор і яго дырыжорка, акрамя музычнай дзейнасці (канцэрты, фэсты), працуюць на грамадзянскай ніве, узаемадзейнічаючы з мясцовымі таварыствамі і манахамі кляштору Св. Вінцэнта з Львову. На сённяшні дзень хор налічвае 38 харыстаў.

Дырыжорка: Галіна Баган

Партнёры

Партнёры
One Voice. Watermark theme. Powered by Blogger.