Thursday, 4 July 2013

Заняткі з Андрэем Главацкiм пакінулі самае яркае ўражанне. Чатыры гадзіны – гэта той час, які ўключаў майстар-клас, прабег настолькі хутка, што ўсё не паспелі і азірнуцца! Немагчыма расказаць, як менавіта праходзілі заняткі, проста таму, што пан Андрэй размаўляў з намі не на сухой газетнай мове, а на мове роднай, поўнай цікавых выразаў і гучанняў.
Мне спадабалася тое, што пан Андрэй не пачаў заняткі з сухогого тэарэтычнага вызначэння: інтэрпрэтацыя-гэта ..... Ён раздаў урывак верша кожнай групе на яго  роднай мове, заданне было проста выразна прачытаць. Затым распавёў, што гэта было, і наступным этапам было тое, каб прачытаць урывак ад аблічча гераіні, якая хацела падмануць бацьку. Такім чынам праз практыку ён падвёў нас да паняцця інтэрпрэтацыя. А дакладней да чатырох пытанняў, якія неабходна задаваць, калі ты ўжо ўзяўся выконваць якi-небудзь твор, не важна няхай гэта будзе твор літаратуры або музычны.
Вядома самым цікавым была робата над непасрэднай трактоўкай песні «Cziom Ty nie prijszoł». Пан Андрэй на прыкладзе гэтай песні паказаў, як можна знайсці некалькі варыянтаў трактоўкі аднаго і таго  ж тэксту. У выніку атрымаласявось такая гісторыя ....



Хачу згадаць яшчэ адзін момант. Распавядаючы аб інтэрпрэтацыі, пан Андрэй даў нам паслухаць адну і тую ж кампазіцыю ў розным выкананні. Гэтая песня ў выкананні Катажыны Гронец не можа не крануць.
Sviatlana Zadreiko